Распрацоўшчык | Nintendo Research & Development 2[d] |
---|---|
Вытворца | Nintendo |
Тып | Гульнявая прыстаўка |
Пакаленне | Трэцяе |
Дата выхаду |
15 ліпеня 1983 (Японія) 18 кастрычніка 1985 (ЗША) 1 верасня 1986 (Еўропа) 1987 (Еўропа/Аўстралія) |
Падтрымка прыпынена |
1995 (ЗША)[1] 25 верасня 2003 (Японія)[2] |
Прададзена штук | 61 910 000[3] |
Носьбіт | Картрыдж |
ЦП | Ricoh 2A03[d] |
Аператыўная памяць | 2 кілабайт |
Анлайн-сэрвіс | Ciper Modem[d] |
Бэстсэлер |
Super Mario Bros. (40,24 млн экз.) Super Mario Bros. 3 (17,28 млн экз.) |
Папярэднік | Nintendo Color TV Game |
Паслядоўнік | Super Nintendo Entertainment System |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Nintendo Entertainment System (NES) у Паўночнай Амерыцы і Еўропе, Famicom (ад FAMIly COMputer — сямейны камп’ютар) у Японіі, Hyundai Comboy у Паўднёвая Карэі — васімібітная гульнявая кансоль, папулярная ў другой палове 1980-х і пачатку 1990-х гадоў. На тэрыторыі Беларусі, Украіны і Расіі больш вядома пад назвай Dendy, найбольш вядомага неафіцыйнага клона.
Упершыню кансоль з’явілася на японскім рынку ў 1983 годзне пад назвай Famicom, а потым, перайменаваная ў NES, выйшла ў Еўропе і ЗША ў 1985 годзе. Навінка аказалася надзвычай удалай, і здолела заваяваць амаль увесь амерыканскі і японскі рынак. Кансоль выйшла адразу з вялікай колькасцю гульняў, сярод якіх самым вядомым і прадаваным стала сямейства гульняў Super Mario Bros. Марыа стаў талісманам карпарацыі Nintendo. Усяго паводле афіцыйных звестак было прададзена больша за 60 млн прыставак і больш за 500 млн носьбітаў з гульнямі.[4] Паколькі выхад кансолі адбыўся неўзабаве пасля крызісу гульнявой індустрыі, многія крытыкі менавіта ёй прыпісваюць адраджэнне гульнявога рынку і адкрыццё трэцяга пакалення відэапрыставак, бо ўдалыя апаратныя характарыстыкі і багатая бібліятэка гульняў выклікалі цікаўнасць як спажыўцоў, так і распрацоўшчыкаў, якія ўжо амаль адвярнуліся ад гульнявой індустрыі пасля краху.[5]
З пачатку 1990-х гадоў папулярнасць NES пачала няўхільна зніжацца праз з’яўленне больш дасканалых 16-бітных прыставак, найперш Sega Mega Drive і наступнага пакалення кансоляў ад самой Nintendo — SNES/Super Famicom. Тем не менш выпуск кансолі працягваўся аж да 2003 года.[6]
Вытворчасць прыстаўкі была афіцыйна спынена ў 1995 годзе. Тем не менш, гульнявая бібліятэка NES даступная карыстальнікам большасці сучасных камп’ютарных сістэм праз эмулятары. Таксама ў гульні NES можна гуляць у Wii Virtual Console.